Беларуская Служба

Затрымалі жонку зняволенага Арцёма Анішчука 

28.12.2021 13:50
Вядома, што яе павезлі ў будынак ГУБАЗіКа на вуліцы Рэвалюцыйнай.
Вольга АнішчукКрыніца: novychas.online

Праваабаронцы з “Вясны” паведамляюць, што ў Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі на працы Вольгу Анішчук — жонку асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца». Вядома, што яе павезлі ў будынак ГУБАЗіКа на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Раніцай яна паведаміла, што ёй тэлефанаваў следчы з Магілёва і хацеў, каб яна дала паказанні супраць Арцёма: «Сказаў нібыта за абразу ў сетцы інтэрнэт». Па словах следчага, Вольга праходзіць сведкай па справе.

Раней Арцём заяўляў пра катаванні і збіццё ў Магілёўскай ПК-15, супраць яго заводзілі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Па фактах публікацыях у інтэрнэце ў адносінах да Вольгі праводзілася праверка па артыкуле за паклёп на начальніка калоніі №15.

Арцёма ў верасні перавялі ў бабруйскую калонію №2. Нядаўна стала вядома, што супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрымання. Па гэтаму факту як сведку дапытвалі яшчэ аднаго фігуранта справы «пяцёркі» Паўла Сахарчука.

эж


Распаўсюд інфармацыі пра рэпрэсіі могуць прызнаць экстрэмізмам

28.12.2021 07:58
Ужо чвэрць стагоддзя ПЦ «Вясна» займаецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.