Беларуская Служба

Беларусь купіць у Расіі новыя зенітна-ракетныя комплексы «Тор»

28.12.2021 16:04
Беларусь ужо набыла ў Расіі пяць батарэй ЗРК «Тор».
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/EPA/MAXIM GUCHEK

Улады Беларусі пацьвердзілі намер купіць партыю мадэрнізаваных ЗРК «Тор-М2». Пра гэта агенцтву «РИА Новости» паведаміла прадстаўніца Фэдэральнай службы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расіі Валерыя Рашэтнікава, піша svaboda.org.

Пры гэтым яна сказала, што анансаваныя раней звароты аб магчымасці пастаўкі ў Беларусь зенітных ракетных сістэм С-400 ад уладаў краіны пакуль не паступалі.

Беларусь ужо набыла ў Расіі пяць батарэй ЗРК «Тор». Першая пастаўка здарылася яшчэ ў 2011 годзе, апошняя – у 2018-м.

Комплекс малой дальнасці «Тор-М2» прызначаны для супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны на адлегласці да 15 км і на вышыні да 10 км.

эж