Беларуская Служба

Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў вынікі сваёй працы ў 2021 годзе

30.12.2021 08:02
Зазначаецца, што 59 краінаў не прызналі Лукашэнку прэзідэнтам, 41 краіна ўвяла абмежаванні супраць рэжыму.
       . , 6  2021
Святлана Ціханоўская і старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль. Вільня, 6 ліпеня 2021 года фота: прэс-служба офісу Святланы Ціханоўскай

Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў вынікі сваёй працы ў 2021 годзе. Паведамляецца, што больш за 200 тысяч чалавек далучыліся да плану «Перамога», 785 тысяч беларусаў выступілі ў падтрымку перамоваў і прагаласавалі на платформе «Голас», 18,7 тысячаў чалавек запісаліся ў «Рабочы Рух».

59 краінаў не прызналі Лукашэнку прэзідэнтам, 41 краіна ўвяла абмежаванні супраць рэжыму, паведамляе Радыё «Свабода».

Пры гэтым паведамляецца, што 3 млрд еўра вылучана на Эканамічны план дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі з патэнцыялам мабілізацыі да 10 млрд еўра агульнай дапамогі пасля пераменаў.

У асабістым актыве Святланы Ціханоўскай – 360 сустрэч з палітыкамі на высокім і найвышэйшым узроўні, 130 міжнародных выступаў і 559 інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ пра сітуацыю ў Беларусі.

Больш за 12 тыс. лістоў і паштовак даслалі валанцёры Офісу Ціханоўскай палітычным вязням у Беларусі.

У справаздачы таксама пералічаныя канцэпцыі і праграмы, распрацаваныя Офісам.

вс