Фінансаванне фестывалю «Славянскі базар» вядзецца ў тым ліку з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Таксама ёсць вялікая колькасць іншых праектаў, якія фінансуе Расія і федэральнае агенцтва «Рассупрацоўніцтва». Ці будзе ў дадзеным выпадку фінансавая дапамога Расіі ўспрымацца як замежная і ці будзе гэта лічыцца ўмяшаннем замежнай дзяржавы ва ўнутраныя справы краіны? Гэты і шмат іншых пытанняў, якія ўзнікаюць з паправак у Канстытуцыю, пакуль застаюцца без адказу.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск