Беларуская Служба

Расія экстрадавала ў Беларусь Дзмітрыя Падлобнікава

10.01.2022 14:51
 У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў заняволення, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

Расея выдала беларускім уладам 25-гадовага Дзмітрыя Падлобнікава, перадае Белсат.

У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў заняволення, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Дзмітрыя трымаюць у гомельскім СІЗА-3.
Аднак адвакат Дзмітрыя Марыя Красава распавяла «Медиазоне» што не ўпэўненая ў гэтай інфармацыі: «Ёсць падставы меркаваць, што супрацоўнікі [маскоўскага] СІЗА свядома ўводзяць у зман адносна месцазнаходжання майго падабароннага».

Дзмітрыя абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне. Яго затрымлівалі 9 жніўня 2020 года, але вызвалілі праз тры дні – ён з’ехаў у Расею, працаваў будаўніком. Мінулай зімой у ягонай маці ў Беларусі прайшоў ператрус, пасля ейнага сына абвясцілі ў вышук і затрымалі ў Маскве.

У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў заняволення.

Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў Расеі выдаваць Падлобнікава Беларусі.

яс

Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які чакае экстрадыцыі з Расiі за ўдзел у пратэстах 2020 году

18.12.2021 11:32
25-гадовы Дзмітрый Падлобнікаў выходзіў на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Жлобіне.

Расія не мае права выдаць беларуса Дзмітрыя Падлобнікава на радзіму да 31 студзеня

01.01.2022 14:19
Аб гэтым пастанавіў Еўрапейскі суд па правах чалавека.