Беларуская Служба

Асуджаных па «справе студэнтаў» падштурхоўваюць да падпісання прашэння аб памілаванні

10.01.2022 17:59
Умовы адбывання пакарання студэнтаў і студэнтак у калоніі робяць невыноснымі.
Na Białorusi cały czas przybywa więźniów politycznych
Na Białorusi cały czas przybywa więźniów politycznychShutterstock/Fanni_2021

Умовы адбывання пакарання студэнтаў і студэнтак у калоніі робяць невыноснымі, піша @zbsunion. Іх пагражаюць пазбавіць права на спатканне і званкі, не аддаюць лістоў, забараняюць кантактаваць з іншымі асуджанымі, праводзяць дадатковыя праверкі і ствараюць умовы, якія можна назваць ціскам на працы.

Па «справе студэнтаў» асуджаныя і маладыя творцы: мастачкі Яна Арабейка, Кася Будзько, Марыя Каленік, літаратарка Ксенія Сырамалот, нагадвае ТК by_culture.

Яны нават за кратамі працягваюць маляваць, іх работы выстаўляюцца, становяцца паштоўкамі ў межах праекта салідарнасці «Вольныя паштоўкі».

яс