Беларуская Служба

  Экстрэмісцкім выданнем прызнана самвыдаўская газета «Віцебскі веснік»

11.01.2022 09:29
Прызнанне медыярэсурсаў экстрэмісцкімі на Віцебшчыне пастаўлена на канвеер.
Аўдыё

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў тэлеграм-канал, тэлеграм-чат і само выданне «Віцебскага весніка» экстрэмісцкімі. Самвыдатаўская газета «Віцебскі веснік» з'явілася ў 2020 годзе, калі ў Беларусі перасталі друкаваць шматлікія незалежныя выданні. Дзякуючы старанням валанцёраў, газета распаўсюджваецца бясплатна кожны тыдзень.

Нягледзячы на вырашэнне суда, газета будзе выходзіць і далей, з крыху змененай назвай. Таксама ў газеты ўжо з'явіўся новы тэлеграм-канал і чат.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск