Беларуская Служба

Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую жаночую калонію №4

11.01.2022 09:34
6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў яе да 11 гадоў калоніі.
Maryja Kalesnikawa
Maryja Kalesnikawatwitter.com/PLPermRepEU

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую жаночую папраўчую калонію №4.

Нагадаем, Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў яе да 11 гадоў калоніі.

«Вясна» заклікае падтрымаць Марыю паштоўкамі і лістамі салідарнасці.
- ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне

Наступныя два тыдні яна будзе на каранціне, таму варта рабіць пазнаку на канверце «Каранцін».

яс