Беларуская Служба

Рэжым адхіліў ад міжнародных спаборніцтваў дзвюх лыжніц

11.01.2022 15:13
У Федэрацыі і Беларускім лыжным саюзе не адказалі на запыт журналістаў аб каментарыі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/gorillaimages

Рэжым Лукашэнкі адхіліў дзвюх лыжніц ад міжнародных спаборніцтваў за іх палітычную пазіцыю. Пра гэта заявілі самі спартсменкі Святлана Андрыюк і Дар'я Далідовіч. Яны расказалі, што ў мінулым месяцы Беларускі лыжны саюз дэактываваў іх індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя нумары, неабходныя для ўдзелу ў спаборніцтвах.

Па словах лыжніц, гэта зроблена па ўказанні кіраўніка Беларускай федэрацыі лыжных гонак Аляксандра Дараховіча. Ён загадаў чыноўнікам забараніць ім удзел у міжнародных спаборніцтвах і зборах краіны, піша Deutsche Welle.

У Федэрацыі і Беларускім лыжным саюзе не адказалі на запыт журналістаў аб каментарыі.

22-гадовая Андрыюк кажа, што гэтае рашэнне вымусіла яе прапусціць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, якія маглі дазволіць атрымаць месца на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. «Яны (спартыўныя чыноўнікі) даслоўна абвінавацілі мяне ў тым, што я прыхільніца апазіцыі», – сказала Reuters Андрыюк. Цяпер, кажа спартсменка, яна вымушаная пакінуць Беларусь і плануе зʼехаць у Польшчу, паведамляе «Наша Ніва».

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар