Беларуская Служба

Вызвалены палітвязень, які быў асуджаны, бо замінаў зафарбоўваць БЧБ-сцяг

11.01.2022 17:40
Мужчына ў снежні 2020 года перашкаджаў двум прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі зафарбоўваць бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на асфальце.
Нацыянальныя колеры Беларусіфота: Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

11 студзеня выйшаў на волю беларускі палітвязень Васіль Пілец. Як паведамляюць праваабаронцы, ён цалкам адбыў пакаранне.

У лютым 2021 года гродзенец быў асуджаны на адзін год «хіміі» (спярша яму прысудзілі «хатнюю хімію», але потым вынеслі больш жорсткі прысуд). Яго прызналі вінаватым у «хуліганстве». Па версіі следства, мужчына ў снежні 2020 года перашкаджаў двум прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі зафарбоўваць бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на асфальце. Пілец сваю віну не прызнаў.

Васіль Пілец адбываў «хімію» ў Ваўкавыску, паведамляе «Еўрарадыё».

вс