Офіс Ціханоўскай прадставіў праект рэформы выбарчага заканадаўства. Аўтары праекту прапануюць прызначаць частку членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі парламентам са спісаў кандыдатаў, прадстаўленых недзяржаўнымі і непалітычнымі ўстановамі і аб’яднаннямі, якія «карыстаюцца грамадскім даверам. Члены Цэнтравыбаркама павінны карыстацца гарантыямі незалежнасці і нязменнасці «як мінімум у той жа ступені, што і суддзі Канстытуцыйнага суда», а іх тэрмін паўнамоцтваў можа доўжыцца не менш за адзін выбарчы цыкл.
Прапануецца, каб Цэнтравыбаркам на конкурснай аснове фармаваў у кожнай вобласці краіны рэестр кадраў, якія б праходзілі падрыхтоўку для работы ў камісіях сярэдняга звяна.
Поўная праграма семінара апублікаваная на сайце Ціханоўскай.
вс