Арганізацыя былых сілавікоў Беларусі ByPol паведаміла, што распрацавала ўласную сістэму распазнавання твараў. Дзякуючы ёй спецыялісты разлічваюць высветліць невядомыя пакуль асобы супрацоўнікаў сілавых органаў, якія пераследавалі беларусаў у час пратэстаў, бралі ўдзел у затрыманнях, катаваннях і іншых дзеяннях.
Ініцыятыва просіць беларусаў прыслаць здымкі сілавікоў «для раскрыцця злачынстваў рэжыму», паведамляе Радыё «Свабода».
вс