Раней пераводы вязням можна было даслаць толькі з пошты.
Вязням могуць не аддаваць пасылкі і перадачы, пазбаўляць іх лістоў і не дазваляць замаўляць кнігі. Але грашовыя пераводы ім аддаюць. На атрыманыя грошы вязень можа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу ды іншыя рэчы.
Рэквізіты для пераводаў у СІЗА №1:
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
BIC: BAPBBY2X
УНП: 100744291
Дадаткова трэба будзе пазначыць адрас утрымання зняволенага(-ай) (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2), яго/яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці.
Грошы вязням даходзяць на працягу некалькіх сутак, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
вх