Беларуская Служба

За негатыўныя каментары пра сітуцыю ў Казахстане затрымалі чарговага беларуса

12.01.2022 20:29
За негатыўныя каментары пра сітуцыю ў Казахстане затрымалі слонімца Аляксандра Петушкова.
W Kazachstanie trwają zatrzymania demonstrantów. Ostatniej doby ujęto około 1700 osób
W Kazachstanie trwają zatrzymania demonstrantów. Ostatniej doby ujęto około 1700 osóbPromKaz/Shutterstock

Затрымліваць яго прыбылі ажно супрацоўнікі гродзенскага АМАПа. У праўладных Тэлеграм-каналах з'явілася щжо традыцыйнае "пакаяльнае" відэа з Петушковым.

Слонімец кажа, што "пісаў негатыўную інфармацыю па падзеях, якія адбыліся ў Казахстане: па пратэстных настроях таго, што адбылося ў Казахстане, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан".

Раней паведамлялася пра затрыманне двух мінчукоў за каментары пра беларускіх вайскоўцаў у Казахстане.

Hrodna.life / вх