Беларуская Служба

Польскія памежнікі заявілі, што беларускія сілавікі кідалі ў іх камяні

13.01.2022 09:26
Інцыдэнт адбыўся 12 студзеня.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: @Straz_Graniczna

Польская памежная служба заявіла, што беларускія сілавікі кідалі камяні ў польскія патрулі. Інцыдэнт адбыўся 12 студзеня.


У ведамстве адзначылі, што ўчора ўвечары на ўчастку ў Чарэмшы беларускія спецслужбы закідалі польскія патрулі камянямі. Ніхто не пацярпеў. У той дзень таксама незаконна перасячы мяжу спрабавалі 16 мігрантаў. Агулам за студзень такіх спробаў было 391.

Прэс-сакратар польскага міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын у аўтарскай калонцы на сайце тэлеканала TVP World заявіў, што створаны міграцыйны крызіс з'яўляецца часткай значна больш сур’ёзнага плану

«З пачатку крызісу, створанага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі на мяжы з Польшчай, стала зразумела, што міграцыйны маршрут – гэта форма аперацыі, мэты якой выходзяць далёка за межы міграцыйных праблем», – такое меркаванне выказаў Станіслаў Жарын.

вх