Беларуская Служба

«Белавія» аднаўляе рэйсы ў Казахстан

13.01.2022 10:53
Авіякампанія «Белавія» аднаўляе палёты ў Алматы з 15 студзеня.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: Reform.by

«Авіякампанія ўважліва сочыць за падзеямі ў Казахстане, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на бяспеку палётаў. Рэгулярныя рэйсы ў пункты Казахстана будуць выконвацца толькі па ўзгадненні з Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і толькі пры безумоўным гарантаванні бяспекі палётаў» – паведамляе прэс-служба кампаніі «Белавія».

На фоне пратэстаў у Казахстане з 5 студзеня «Белавія» адмяніла ўсе рэйсы ў гэтую краіну. Тады Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі заявіў, што рэйсаў не будзе ва ўсе аэрапорты Казахстана «да стабілізацыі сітуацыі».

вх