Беларуская Служба

Беларускія службы знішчаюць агароджу на мяжы

15.01.2022 11:12
Нелегальна мяжу ўдалося перасячы 54 чалавекам.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

За мінулыя суткі 54 чалавекі спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу, паведамляе Памежная служба. У Нараўцы затрыманая група з 31 мужчыны – усе грамадзяне Ірана. Прэс-сакратар Ганна Міхальска расказала пра агрэсіўныя паводзіны беларускіх памежнікаў.

-У бок польскіх патрулёў кідалі не толькі камяні і галіны, але і шкляныя бутэлькі. Адначасова стала адбываліся спробы пашкодзіць агароджу. Польскія функцыянеры не дазволілі гэта зрабіць. Таксама яны не дазволілі нелегалам перайсці мяжу. На беларускім боку каля лесу чакала група 15 чалавек. Гэтыя людзі і беларускія памежнікі вярнуліся ўглыб Беларусі.

У бягучым месяцы польскія памежнікі зафіксавалі больш за 400 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Летась такіх спробаў было 40 тысяч. Найбольш у кастрычніку – 17,5 тысячы.

ав

Кіраўнік пагранслужбы Літвы: пасля спынення транзіту «Беларуськалія» могуць вырасці патокі мігрантаў

14.01.2022 17:06
Аб гэтым папярэджвае кіраўнік Службы аховы дзяржграніцы Літвы Рустамас Любаевас.