Беларуская Служба

Лукашэнка заявіў, што аперацыя АДКБ у Казахстане была распрацавана ім і Пуціным за гадзіну

15.01.2022 14:30
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што міратворчая аперацыя АДКБ у Казахстане была распрацавана ім і Пуціным.
Аляксандр ЛукашэнкаФота з адкрытых крыніц

— Я скажу больш, без выхвалення. Уся гэтая аперацыя, у тым ліку яе дэталі, была распрацавана двума прэзідэнтамі - Расіі і Беларусі - на працягу адной гадзіны. Была намечана задума, міністэрствы абароны пад кіраўніцтвам Шайгу і Хрэніна дэталізавалі ў генеральных штабах задуму двух прэзідэнтаў, і ўжо праз некалькі гадзін вылецелі першыя самалёты ў Казахстан. Усё было зроблена хутка і рашуча, без ваганняў, - сказаў Лукашэнка, сустракаючыся з міратворцамі, якія вярнуліся з Казахстана.

Паводле яго слоў, перакідка кантынгенту войскаў краін-саюзніц у найкарацейшыя тэрміны ліквідавала пагрозу разбурэння дзяржавы, забяспечыла стабілізацыю сітуацыі і аднаўленне канстытуцыйнага парадку ў Казахстане.

Лукашэнка зазначыў, што аперацыя ў Казахстане стала першым выпадкам, калі міратворчыя сілы АДКБ былі рэальна задзейнічаны для захавання бяспекі, стабільнасці і цэласнасці адной з дзяржаў-членаў.

- Поспех вашай місіі можна расцэньваць як з'яўленне эфектыўнага механізму барацьбы з так званымі каляровымі рэвалюцыямі, - заявіў Лукашэнка.

Zerkalo.io / вх