У Беларусі перастаў адчыняцца сайт анлайн-праекта «Карта гвалту». Нельга яго адкрыць і з-за мяжы. Верагодна, сайт адключылі. Праект «Карта гвалту» быў створаны для дапамогі дзяўчатам, якія сутыкнуліся з гвалтам.
Напярэдадні стала вядома, што ў Мінску затрымалі 30-гадовую Дар'ю Царык, дырэктарку арганізацыі «Геном» (яна дапамагае людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі). Царык уваходзіць у праўленне арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Яе асудзілі на 8 сутак арышту. У Дарʼі Царык і іншых кіраўніц «Радзіславы», іх сваякоў прайшлі вобшукі.
euroradio.fm / вх