Беларуская Служба

АМАП у Мінску затрымаў маці беларускіх салдат, якія маліліся ў царкве за мір

03.03.2022 19:11
Сёння ў Кафедральным саборы на Нямізе сабраліся маці беларускіх салдат — яны хацелі памаліцца з мір, дагэтуль жанчыны між сабой не былі знаёмыя.
      ,      .
АМАП у Мінску затрымаў маці беларускіх салдат, якія маліліся ў царкве за мір.Фота: t.me/viasna96

Жанчыны былі без плакатаў — яны проста маліліся.

Вядома, што ў самой царкве было шмат «ціхароў» (яны рабілі выгляд, што прыйшлі сям'ей у царкву, але людзі бачылі ў іх рацыі), а каля будынка дзяжурыў АМАП.

Праваабаронцы паведамляюць, што пазней пачаліся затрыманні — як мінімум трох жанчын затрымалі. Вядома, што святар з сабора прасіў амапаўцаў адпусціць людзей, але сілавікі адмовіліся.

вх