Беларуская Служба

Завод «БелДжы» ў Беларусі да красавіка прыпыняе дзейнасць

13.03.2022 15:59
Geely другі раз за бягучы год падняла кошты на ўсе машыны.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: geely.by

Як запэўніваюць на прадпрыемстве, часовая паўза не адаб'ецца на продажах і абслугоўванні аўтамабіляў Geely у Беларусі.

У прэс-цэнтры завода парталу av.by расказалі, што з 16 сакавіка па 1 красавіка частка супрацоўнікаў будзе адпраўлена ў адпачынак. Такое рашэнне прынята ў сувязі з парушэннямі лагістычных сувязей і перабоямі ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых з КНР. Першым працу адновіць цэх зваркі. Тыя, каму належыць адпачынак на гэты час, атрымаюць выплаты, з астатнімі пытанні вырашаюцца індывідуальна.

Пад Барысавам вырабляюцца красоверы Geely Atlas Pro, Geely Coolray і Tugella.

Geely другі раз за бягучы год падняла кошты на ўсе машыны. Хутчэй за ўсё, аўтамабілі будуць даражэць і надалей, паколькі заводу, які закупляе машынакамплекты за валюту, неабходна кампенсаваць страты ад паслаблення беларускага рубля.

вх