Беларуская Служба

Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу (ВІДЭА)

26.03.2022 19:53
Тэкст прысягі на беларускай мове быў напісаны самімі добраахвотнікамі. 
     . 25  2022
Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. 25 сакавіка 2022 годаYouTube/screen

25 сакавіка беларускі батальён Кастуся Каліноўскага, які змагаецца супраць расійскіх захопнікаў ва Украіне, перайшоў у падпарадкаванне Узброеных сіл Украіны. Раней ён падпарадкоўваўся камандаванню Нацыянальнай гвардыі Украіны. З гэтай нагоды байцы батальёна прынялі прысягу.

Тэкст прысягі на беларускай мове быў напісаны самімі добраахвотнікамі. «Упэўненыя, у будучыні гэты тэкст стане асновай прысягі для сапраўднай беларускай арміі», – піша тэлеграм-канал батальёна.

вс