Беларуская Служба

Сілавікі прыйшлі забіраць рэдактарку «Новага часу» з кувалдамі і шчытамі

20.04.2022 13:28
Па якой справе яна праходзіць і ў якім статусе, пакуль невядома.
Аксана Колбфота: «Новы Час»

У сераду, 20 красавіка, сілавікі прыйшлі забіраць галоўнага рэдактара «Новага часу» Аксану Колб з кувалдамі і шчытамі. Яе павезлі на допыт у Следчы камітэт.

Сваякі Колб кажуць, што сілавікі прыйшлі ў кватэру рэдактаркі ў Мінску. Па якой справе яна праходзіць і ў якім статусе, пакуль невядома.

Газета «Новы Час» перастала выходзіць у жніўні 2021 года. Яе сайт novychas.by быў заблакаваны ў Беларусі ў кастрычніку.

вс