Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы павіншаваў беларусаў з Пасхай

24.04.2022 13:45
Вялікдзень – свята пераходу ад няволі да свабоды. 
Артур Міхальскі.

Вялікдзень – свята пераходу ад няволі да свабоды. Менавіта гэтага беларусам з нагоды велікодных святаў пажадаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

-Няхай гэты час стане для Вас часам радасці ў такі складаны для Вашай Радзімы перыяд. Няхай ён дадасць Вам сіл, няхай Вас умацуе, каб Вы маглі неўзабаве радавацца свабодзе. Каб Вы маглі выйсці з турмаў, вярнуцца з выгнання, маглі быць гаспадарамі на сваёй уласнай зямлі. Хрыстос Уваскрос!

ав

Прэзідэнт Польшчы разам з жонкаю павіншавалі вернікаў усходняга абраду з велікоднымі святамі

24.04.2022 11:12
Прэзідэнцкая пара пажадала вернікам спакою, міру, новай надзеі і духоўнага адраджэння.