Беларуская Служба

Замежныя дыпламаты напісалі лісты беларускім палітвязням

21.05.2022 15:41
Ініцыятыва Dissident.by налічвае 1464 вязняў сумлення, сярод якіх – 184 жанчыны, 10 непаўналетніх і 450 былі асуджаныя на «хатнюю хімію».
ІлюстрацыяКрыніца: : https://www.facebook.com/EmbassyofSwedeninMinsk

Дыпламаты краін ЕЗ і ЗША ў Дзень палітвязня ў Беларусі напісалі лісты салідарнасці беларускім палітвязням, паведамляе «Новы Час», спасылаючыся на амбасаду Швецыі ў Беларусі. Сярод іншых дыпламатаў у акцыі прыняў удзел надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Дыпламаты выказваюць салідарнасць з палітвязнямі і чарговы раз патрабуюць ад уладаў вызваліць іх і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі. Беларускія праваабаронцы аб’явілі 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак.


Дыпламаты пішуць лісты палітвязням Дыпламаты пішуць лісты палітвязням

У Беларусі на сённяшні дзень, паводле ПЦ «Вясна», за кратамі застаюцца 1204 палітвязні. Ініцыятыва Dissident.by налічвае 1464 вязняў сумлення, сярод якіх – 184 жанчыны, 10 непаўналетніх і 450 былі асуджаныя на «хатнюю хімію».

 эж

 

У Беларусі ўзгадваюць палітычных зняволеных

21.05.2022 10:11
Праваабаронцы абвясцілі 21 мая Днём палітвязня ў Беларусі.