Беларуская Служба

ЗША на год падоўжылі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

14.06.2022 12:14
У санкцыйным спісе ЗША знаходзіцца 59 чалавек і 41 юрыдычная асоба з Беларусі.
 ,
Белы дом, Вашынгтон Shutterstock/RozenskiP

Санкцыі ЗША супраць беларускіх уладаў працягнутыя яшчэ на адзін год. Адпаведную пастанову, апублікаваную на сайце Белага дома, падпісаў прэзідэнт Джо Байдэн, паведамляе euroradio.

У дакуменце гаворыцца, што "дзеянні і палітыка пэўных прадстаўнікоў беларускага ўрада і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць прадстаўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША".

Байдэн адзначае, што дзейнасць беларускіх уладаў падрывае дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі. Таму санкцыя, уведзеныя ў 2006 годзе і пашыраныя ў 2021-м, працягваюцца яшчэ на адзін год.

У санкцыйным спісе ЗША знаходзіцца 59 чалавек і 41 юрыдычная асоба з Беларусі.

эж