14 чэрвеня ў Варшаве свае новыя паэтычныя кнігі прэзентавалі Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева – вядомыя беларускія літаратары, якія цяпер жывуць за мяжой. Супраціў і эміграцыя, улада мовы і мова ўлады, пошук каранёў і вандроўныя цыркі Еўропы, цела і цэльнасць, Беларусь як Еўропа і Еўропа як выспа – асноўныя тэмы іх паэтычнай творчасці.
«Вершы» – першы паэтычны зборнік Альгерда Бахарэвіча, у які ўвайшлі тэксты з розных кніг.
Юлія Цімафеева знаёміла сабраных са сваім Мінскім дзённікам ды паэтычным зборнікам «Воўчыя ягады», дзе апісваецца сучаснае быццё пісьменнікаў.
Новы зборнік, куды ўвайшлі як творы, напісаныя за апошні год, так і вершы з ранейшых кніг, што шмат разоў гучалі на розных сцэнах і ў розных еўрапейскіх гарадах.
Абедзве кнігі выйшлі ў траўні 2022 году ў выдавецтве «Вясна» ў Празе (Чэхія).
юл/яс