Беларуская Служба

Праз санкцыі аэрапорт «Мінск» перайшоў на чатырохдзённы працоўны графік

01.07.2022 17:25
Беларуская авіяцыя мае цяжкасці з пастаўкамі новага тэхналагічнага абсталявання і абслугоўваннем ужо наяўнага.
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Праз санкцыі персанал Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» быў вымушаны перайсці на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Пра гэта расказаў гендырэктар аэрапорта Вячаслаў Харанека.

Ён кажа, што беларуская авіяцыя мае цяжкасці з пастаўкамі новага тэхналагічнага абсталявання і абслугоўваннем ужо наяўнага. Ёсць пытанні і з замежным праграмным забеспячэннем.

Альтэрнатыву пачалі шукаць з пачатку 2022 года. «У частцы імпартазамяшчэння вядзецца актыўная праца з беларускімі вытворцамі. Да прыкладу, вядзем перамовы з айчынным вытворцам хімрэагентаў, акумулятарных батарэй, асвятляльных прыбораў і гэтак далей», – падзяліўся падрабязнасцямі Харанека.

Пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень і прастой для зменнага персаналу гендырэктар патлумачыў эканамічнай сітуацыяй.

Беларускія самалёты страцілі магчымасць лятаць у аэрапорты ЕС і пралятаць над тэрыторыяй Еўрасаюза пасля інцыдэнту з самалётам кампаніі RyanAir. Таксама еўрапейскія перавозчыкі сталі аблятаць паветраную прастору Беларусі. У дадатак кампанія «Белавія» была вымушаная вярнуць некаторыя свае самалёты лізінгавым кампаніям і скараціць флот да 15 самалётаў.

ав/euroradio.fm

З Беларусі сыходзіць нямецкі канцэрн Henkel

20.06.2022 14:58
Гэта адзін з заходніх бізнесаў-першапраходцаў, якія адкрывалі гэты рынак у канцы 80-х – пачатку 90-х.