Беларускую валанцёрку з Бучы Карыну Пацёмкіну не будуць высылаць з Украіны. Пра гэта напісала дэпутатка Ірпенскай гарадской рады Міхайліна Скорык-Шкараўская:
«Карына Пацёмкіна прывезла ў Бучу дакументы. Цяпер усё афіцыйна: грамадзянка Беларусі Карына Пацёмкіна застаецца ва Украіне».
Ранейшае рашэнне аб прымусовай высылцы з Украіны адмененае.
У чэрвені Пацёмкіна атрымала падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, а праз тыдзень у яе пашпарт паставілі штамп аб прымусовым выправаджэнні з краіны.
вх