Беларуская Служба

Алена Талстая: Беларусы павінны салідарызавацца з паднявольнымі народамі Расіі

16.08.2022 11:46
Беларуская мова павінна быць дамінуючай у беларускай дзяржаве.
Ілюстрацыйны здымакфота: orsha.eu

Барацьба з расійскім імперыялізмам – гэта агульная задача як паднявольных народаў Расіі, так і беларусаў, якія імкнуцца захаваць сваю дзяржаўную незалежнасць і развіць нацыянальную ідэнтычнасць.

Сустаршыня руху салідарнасці "Разам" Алена Талстая заклікае ўсімі спосабамі згадваць і папулярызаваць тыя нешматлікія рухі ў Расіі, якія змагаюцца за свабоду паднявольных народаў РФ. Бліжэйшая нагода – 10 верасня – трэцяя гадавіна самаспалення ўдмурцкага навукоўца Альберта Разіна, які сваёй гібеллю хацеў прыцягнуць увагу да вымірання ўдмурцкай мовы. Алена Талстая прыводзіць актуальныя і для беларусаў словы Разіна.

- Калі заўтра маю мову забудуць, то сёння я гатовы памерці. З такім плакатам Альберт Разін скончыў сваё жыццё, прыцягнуўшы ўвагу да памірання ўдмурцкай мовы. Я думаю, што для нас, беларусаў, гэта вельмі актуальны лозунг.

Беларуская мова павінна быць дамінуючай у беларускай дзяржаве. Інакш яна прайграе расійскай мове.

Белсат/нг