Беларуская Служба

У беларускіх палітвязняў з’явіліся «хросныя» – дэпутаты з краін ЕС

15.09.2022 14:43
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краін Еўрасаюза.
            WeStandBYyou
Дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы Радаслаў Сікорскі падтрымаў акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyouфота: twitter.com/sikorskiradek

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краін Еўрасаюза.

Сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволеных Галіны Міхальчук, Андрэя Хранкова, Аляксандра Бялова, Данііла Скіпальскага, Кірыла Пальчэўскага, Рыгора Давыдава, Данілы Ганчарова, Арцёма Пархамовіча і Андрэя Пагерылы.

вс