Беларуская Служба

Палякі маюць праблемы з дальнабойшчыкамі на мяжы з Беларуссю

24.11.2022 12:31
Люблінскі ваявода заявіў аб увядзенні рэарганізацыі руху трасе DK68.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.blende12/pixabay.com/CC0 Public Domain

Люблінскі ваявода абвясціў аб рэарганізацыі руху на трасе нумар 68 (DK68), якая вядзе да памежнага перахода з Беларуссю ў Карошчыне (Koroszczyn). Гаворка ідзе пра тое, што кіроўцы грузавікоў уціскаюцца ў чаргу або заязджаюць у тэрмінал па грунтавых дарогах, кажа люблінскі ваявода Лех Спраўка(Lech Sprawka):

- Усе нашыя дзеянні не прычыняцца да скарачэння чэргаў. Яны скароцяць час у чарзе для кіроўцаў, якія прытрымліваюцца прынцыпаў. Праблема ў тым, што ёсць шмат кіроўцаў, якія прычыняюцца да напружанасці на дарогах. Па першае, які перавышаюць дазволены танаж, знішчаюць мясцовыя дарогі, а таксама ўскладняюць жыццё жыхароў гмінаў Тарэспаль і Залессе.

Да канца тыдня польскі бок плануе распрацаваць графік увядзення зменаў. Зараз за спробу абмінуць чаргу ў тэрмінал Інспекцыя аўтамабільнага транспарту можа накласці штраф да 15 тысяч злотых, у прыватнасці, за перавышэнне дазволенага танажу на дарозе.

IAR /аз