Беларуская Служба

Гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву прысудзілі 3 гады калоніі

24.11.2022 15:29
Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў: Абраза прадстаўніка ўлады, Паклёп і Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада агучылі прысуд гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву. Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуда – менавіта столькі і прызначыў суддзя Андрэй Млечка, паведамляе «Вясна».

Уладзіслаў Плюшчаў – знакаміты беларускі музыка. Яго затрымалі 12 красавіка гэтага года і спачатку арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп) і арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі яму два гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суддзя Алена Бушава прызначыла палітвязню штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі яго асабістага аўтамабіля. 28 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітвязня, але рашэнне суддзі пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.

У канцы кастрычніка стала вядома, што супраць Уладзіслава ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп) і ч.3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Новую крымінальную справу Плюшчава зноў разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя – Андрэй Млечка.

Як сцвярджаецца ў абвінавачванні, Плюшчаў рабіў рэпосты ў тэлеграм-чат «Пружаны – это не ваш город» з такіх «экстрэмістскіх» каналаў, як «Каратели Беларуси», «Все нарушения», «Чёрная книга Беларуси», «Народный контроль судей». А таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і размяшчаў інфармацыю, якая змяшчае загадзя ілжывыя, прыніжаючыя іншую асобу звесткі і паклёп. Агулам па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.

24 лістапада суддзя Млечка агучыў Уладзіславу прысуд: з улікам папярэдняга пакарання ў выглядзе двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 200 базавых велічыняў канчаткова прызначыць яму тры гады калоніі і штраф у памеры 300 базавых велічыняў. Столькі і прасіла дзяржабвінаваўца. Таксама суд задаволіў пазовы ад пацярпелых.

аз

У Мінску затрымалі аніматара за словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага»

24.11.2022 08:10
Праўладны тэлеграм-канал канал піша, што сузаснавальнік праекта «Разумны Мінск» аніматар Сяргей Саўкін «навязваў дзецям і іх бацькам палітычны падтэкст».

Прызначана дата суда над палітвязнем Алесем Папковічам

24.11.2022 10:50
Суд над Алесем распачнецца 5 снежня ў судзе Заводскага раёна Мінска.