Беларуская Служба

Нунцый Ёзіч, пасланнік Ватыкана, сустрэўся з Макеем

25.11.2022 17:06
         ,   .
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем, архіепіскапам Антэ Ёзічам.Фота: mfa.gov.by

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем, арцыбіскупам Антэ Ёзічам, паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, узаемадзеянне Ватыкана і Мінска, а таксама актуальная сітуацыя з Рымска-каталіцкай царквой у Рэспубліцы Беларусь, гаворыцца ў паведамленні МЗС.

У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.

вх