На гэты раз – «Тэхнабанк». Раней стала вядома, што адразу некалькі банкаў увялі абмежаванні па міжнародных пераводах, паведамляе zerkalo.io.
«Прыём грашовых пераводаў па сістэме SWIFT у доларах ад фізічных асоб прыпынены з 14.00 25 лістапада па 30 лістапада 2022 года», – паведамляе «Тэхнабанк».
Раней адразу некалькі банкаў увялі абмежаванні па міжнародных пераводах. Сярод іх – «Банк РРБ», «Парытэтбанк», «Прыёрбанк».
Напрыклад, «Банк РРБ» абʼявіў, што з 24 па 30 лістапада не будзе праводзіць міжнародныя пераводы фізічных асоб у доларах. А з 1 снежня банк увядзе абмежаванне па мінімальнай суме пераводаў – не менш за 20 000 долараў.
«Парытэтбанк» з 24 лістапада часова прыпыніў адпраўку міжнародных грашовых пераводаў SWIFT у еўра для фізічных асоб.
ав/zerkalo.io