Беларуская Служба

Украіна змагаецца за тое, каб расіян і беларусаў не дапусцілі да ўдзелу ў міжнародных спартыўных спаборніцтваў

13.02.2023 18:02
Кіраўнік Алімпійскага камітэта Украіны Вадзім Гутцайт падзякаваў палякам за падтрымку ў гэтай справе.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/anncapictures

Украіна прыкладзе ўсе намаганні, каб расійскіх і беларускіх спартсменаў не дапусцілі да ўдзелу ў міжнародных спартыўных спаборніцтвах. Міністр моладзі і спорту, кіраўнік Алімпійскага камітэта Украіны Вадзім Гутцайт заявіў, што пакуль не скончыцца вайна, спартсмены з краіны, якая напала на Украіну, і Беларусі, якая яе падтрымлівае, не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.

Вадзім Гутцайт пракаментараваў выказванне кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха, пра тое што «ўрады не могуць вырашаць, хто бярэ ўдзел у спартыўных спаборніцтваў»:

- Мы будзем дзейнічаць па ўсіх франтах, будзем выкарыстоўваць усе магчымасці, каб гэтыя спартсмены не былі дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў. Хачу падзякаваць міністрам спорту ўсіх краін, якія вырашылі не дапусціць расіян і беларусаў, у тым ліку да Алімпійскіх гульняў. Важна, што нас падтрымліваюць таксама алімпійскія камітэты асобных краін, як гэта зрабілі камітэты краін Балтыі і Скандынавіі. Мы працуем з іншымі партнёрамі, у тым ліку з Румыніі і Польшчы. Дзякуй нашым польскім сябрам.

Кіраўнік Алімпійскага камітэта Украіны падкрэсліў, што ён удзячны прэзідэнту МАК за тое, што з моманту агрэсіі Расіі супраць Украіны расійскія і беларускія спартсмены не маюць права выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сваімі сцягамі. Аднак яго непакояць дыскусіі на тэму магчымага ўдзелу прадстаўнікоў Масквы і Мінска ў спаборніцтвах сусветнага ўзроўню.

Польшча прапанавала Міжнароднаму алімпійскаму камітэту стварыць каманду спартсменаў-бежанцаў для расіян і беларусаў. Міністр спорту Каміль Бартнічук заявіў, што калі МАК дазволіць спартсменам з Расіі і Беларусі выступаць пад неўтральным сцягам на Алімпійскіх гульнях-2024, Польшча можа адмовіцца ад удзелу ў мерапрыемстве.

IAR/аз

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў у МАК заяву супраць допуску праўладных спартоўцаў на Алімпіяду

04.02.2023 18:16
Раней МАК заявіў, што плануе дазволіць беларускім і расійскім спартоўцам выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.