Беларуская Служба

Запрацавала мабільнае прыкладанне «Зубрык», якое дапамагае малым вучыць беларускую мову

25.02.2023 17:24
Дзеці могуць пачуць словы, разгледзець карцінку, а потым – скласці слова з літар.
“Слоўнік з Зубрыкам” Крыніца: Алена Жук, "Радыё Свабода"

Мабільнае прыкладанне «Слоўнік з Зубрыкам» працуе па сістэме інтэрвальнага паўтарэння словаў па картках. Дзеці могуць пачуць словы, разгледзець карцінку, а потым – скласці слова з літар. Галоўны герой аплікацыі – Зубрык, які атрымлівае заахвочванне і пачастункі, паведамляе «Радыё Свабода».

Стваральніца прыкладання Алена Жук кажа, што ёй хацелася зрабіць так, каб вывучэнне мовы было не сумным і не гвалтоўным:

– Я і мае дзеці вывучаем мовы. Мы зразумелі, што для вывучэння беларускай мовы аплікацыі няма, і тым больш для дзяцей, такой цікавай, прыгожай, якой хацелася б карыстацца. Акрамя таго, мы пераехалі ў Польшчу, і тут, відавочна, дэфіцыт беларускай мовы, яе нестае.

Мабільнае прыкладанне знаходзіцца яшчэ ў распрацоўцы, але ім ужо можна карыстацца.

эж

Актывіст: Жывучы за мяжой, беларусы наноў адкрываюць свае карані, у тым родную мову

20.02.2023 16:08
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту разам з Беларускім Моладзевым Хабам і Беларускім домам у Варшаве запрашае да ўдзелу ў арфаграфічным конкурсе «Беларуская дыктоўка» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.