Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісалі 1 сакавіка пакет з 16 дакументаў, якія могуць садзейнічаць ухіленню Расіі ад санкцый шляхам накіравання кітайскай дапамогі Расіі праз Беларусь, лічаць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), піша «Нша Ніва».
Сярод дакументаў – стратэгія сумеснага беларуска-кітайскага прамысловага развіцця, дакумент аб беларуска-кітайскім навукова-тэхнічным супрацоўніцтве на 2023-2024 гады, мемарандум аб узаемаразуменні па сумесных праектах з выкарыстаннем дзяржаўных пазык Кітая.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь зацікаўленая ў паглыбленні супрацоўніцтва з Кітаем у галіне тэхналагічнага развіцця, уключаючы стварэнне сумесных прадпрыемстваў, мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў з выкарыстаннем сучасных кітайскіх тэхналогій, гандаль таварамі і паслугамі.
Аналітыкі ISW мяркуюць, што дамовы могуць быць выкарыстаныя для абыходу антырасійскіх санкцый. Праз Кітай Лукашэнка мае намер застрахавацца ад інтэграцыйнага ціску з боку Расіі, хоць, паводле Інстытута вывучэння вайны, гэтыя захады толькі адтэрмінуюць кампанію Расіі па забеспячэнні поўнага эканамічнага кантролю над Беларуссю.
эж