Баец палка «Азоў» Руслан «Давід», які стаяў на абароне Марыупаля і якога называюць легендай баёў за «Азоўсталь», распавёў пра гераічнае змаганне беларуса Яўгена Логінава, з якім яны ваявалі поплеч. Паводле «Давіда», беларус Яўген Аляксандравіч Логінаў з пазыўным «Мальдэр» загінуў яшчэ 5 мая 2022 года ў ваколіцах «Азоўсталі», паведамляе «Наша Ніва».
«Ён нарадзіўся ў Беларусі, але ў дзяцінстве з бацькамі пераехаў у Мікалаеў(…) Браў удзел у гарадскіх баях у Марыупалі, ніколі не баяўся ворага і заўжды быў першым добраахвотнікам на любыя небяспечныя заданні», – распавёў пра пабраціма Руслан «Давід».
Гэта як мінімум ужо 20-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі ад пачатку 2022 года.
аз