Беларуская Служба

Лукашысты лічаць шкоду ад ІІ Сусветнай вайны

21.03.2023 15:34
За адзін месяц апетыт рэжыму вырас на амаль 2 трыльёны долараў.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

Лукашэнкаўская «Генпракуратура» агучыла новую суму шкоды ад Вялікай айчыннай вайны (ВАВ).

На пачатку лютага так званы «генпракурор» Андрэй Швед заяўляў пра шкоду ў 2,3 трыльёны долараў ад ВАВ.

Гэтым раз лукашысты ацанілі страты ад вайны на 4,2 трыльёны долараў.Апроч таго, вырасла і заяўленая колькасць ахвяр на тэрыторыі Беларусі. Калі раней гаворка ішла пра 2,2 мільёны чалавек, то цяпер «пракуратура» прыводзіць лічбу ў 3 мільёны.

Лукашысты не удакладняюць, хто мае кампенсаваць гэтыя страты.

юл