Беларуская Служба

Рэпрэсаваны Дзень Волі. Хроніка пераследу 25 сакавіка за апошнія гады ў Беларусі

25.03.2023 16:28
У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
         2017
Шэрагі сілавікоў у цэнтры Мінска на Дзень Волі ў 2017 годзефота: ПЦ "Вясна"

Праваабарончы Цэнтр «Вясна» падрыхтаваў інфармацыю пра пераслед  актывістаў у Беларусі на Дзень Волі.

У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. Любыя масавыя святы, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, улады ўспрымаюць як патэнцыйную небяспеку. Грамадзянам не выдаюць дазволаў на правядзенне дэманстрацыі ў бачным месцы. А ў выпадку дазволу, пасля свята сілавікі ладзяць хапун удзельнікаў.

Прэвентыўная зачыстка актывістаў і арганізатараў – традыцыйная практыка рэжыму. На Дзень Волі траплялі пад зачысткі тыя, хто цяпер прызнаныя палітзняволенымі і знаходзяцца за кратамі паводле ілжывых абвінавачванняў.

нг