Беларуская Служба

Суд у Баранавічах прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал Зянона Пазняка

29.03.2023 15:44
У «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў« дадаліся тэлеграм-каналы «Магілёўцы abroad», »Варшава 97%«, «Цівалі».
 -
Застаўка ТГ-канала Зянона Пазнякаeuroradio.fm

Улады прызналі «экстрэмісцкім« тэлеграм-канал Зянона Пазняка. Адпаведнае рашэнне прыняў 27 сакавіка суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна, паведаміла «Еўрарадыё».

Але, як заўважыла «Медыязона», спасылка ў «экстрэмісцкім спісе» (zianon_pazniabwk) вядзе ў нікуды. Верагодна, гаворка ішла пра канал з ідэнтыфікатарам zianon_pazniak.
Пазней чыноўнікі Мінінфармацыі выправілі спасылку.

Таксама ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў« дадаліся тэлеграм-каналы «Магілёўцы abroad», »Варшава 97%«, «Цівалі».

аз