Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх каталікоў з Вялікаднём

09.04.2023 15:45
«Але ўсё ж Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адной вялікай сям’ёй». 
.
.Святлана Ціханоўская

«Сем’і падзяліліся, бо мама ці тата, сын ці дачка за кратамі па палітычных прычынах. Сем’і падзяліліся, бо бабуля ці дзядуля глядзяць тэлевізар, вераць кожнаму слову і не хочуць разумець, што іх пенсіі змяншаюцца не праз «бразгат гусеніц» на Захадзе, а таму што рэжым уступіў у вайну», – распавяла Святлана Ціханоўская.

«Але ўсё ж Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адной вялікай сям’ёй. І сем’і, якія падзяліў рэжым, таксама аб’яднаюцца. Людзі выйдуць з-за кратаў, а бабулі з дзядулямі будуць ведаць праўду, бо мы не апусцім рукі. Я зычу кожнай сям’і міру і дабрабыту. Беражыце сябе і сваіх родных», – сказала яна.

эж

Беларуская служба Польскага радыё віншуе Вас з Вялікаднем!

08.04.2023 23:59
Жадаем вам мірнай і бяспечнай Пасхі і лепшага заўтра.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Няхай Вялікдзень адкрые вочы ўсім сляпым і наблізіць свабоду

09.04.2023 11:02
Артур Міхальскі таксама пажадаў жыхарам Беларусі, каб Вялікдзень стаў часам унутранай сілы, а радасць гэтага свята давала сілы пераадольваць цяжкасці.