У Кастрычніцкім судзе Мінска вынесены прысуд 52-гадоваму акцёру тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэю Трызубаву. Яго судзілі па народным артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх), піша ПЦ «Вясна». Працэс вяла так званая суддзя Вольга Няборская.
Андрэй Трызубаў быў затрыманы раніцай 4 студзеня 2023 г. у Мінску па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыях пратэсту восенню 2020 года. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна. Пасля мужчыну перавялі ў СІЗА-1 Мінска.
Суд прызнаў актора вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
эж