Беларуская Служба

Выданне Мост падало скаргу ў Мінінфарм за «нямэтавае расходаванне грошай»

19.04.2023 13:25
MOST лічыць, што двойчы прызнанне акаўнту ў TikTok «экстрэмісцкай прадукцыяй» – доказ немэтазгоднага выдаткоўвання дзяржаўных сродкаў.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выданне Most падало скаргу ў Міністэрства інфармацыі Беларусі аб «немэтазгодным выкарыстанні» сродкаў судом Крупскага раёнa, які ўжо другі раз прызнаў TikTok медыя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Свабода».

«Каманда MOST лічыць, што двойчы прызнанне акаўнту ў TikTok «экстрэмісцкай прадукцыяй« з’яўляецца пацвярджэннем немэтазгоднага выдаткоўвання дзяржаўных сродкаў: для гэтага правялі два судовыя пасяджэнні ў двух судах розных беларускіх рэгіёнаў», – патлумачылі ў выданні прычыну скаргі.

23 студзеня 2023 года суд Ленінскага раёнa Гродна ўключыў сацсеткі выдання, у тым ліку TikTok, у «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У гэты ж спіс па рашэнні суда Крупскага раёна ад 17 красавіка зноў уключылі TikTok выдання.

Як адзначае БАЖ, з падачы пракуратуры ўжо двойчы залічылі да «экстрэмісцкіх» і інтэрнэт-сайт выдання «Ex-press.by»: спачатку ў кастрычніку 2021-га, а потым у лютым 2023 года. 12 красавіка суд Барысаўскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонку выдання ў сацсетцы «Одноклассники» пад назвай «Добро пожаловать в реальность!».

аз

У Беларусі ўхвалілі закон, які ўскладняе выезд за мяжу

19.04.2023 11:12
Закон забараняе выезд за мяжу асоб, супраць якіх вядуць адміністрацыйны працэс.