Беларуская Служба

У Беларусі праводзіцца «тактычнае вучэнне» з 15-й зенітнай ракетнай брыгадай

20.04.2023 15:05
Да вучэння прыцягнуты адзін з дывізіёнаў ЗРК С-300, а таксама батарэя ЗРК «Тор-М2К».
 . -300
Ілюстрацыйны здымак. С-300фота: ID1974/ Shutterstock

Учора Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што з 19 па 22 красавіка з адным з падраздзяленняў зенітных ракетных войскаў ВПС і войскаў СПА (канкрэтнае падраздзяленне Мінабароны не ўказвала) праводзіцца тактычнае вучэнне. Падчас вучэнняў ваеннаслужачым трэба будзе здзейсніць марш у прызначаныя раёны і выканаць вучэбна-баявыя задачы па прыкрыцці войскаў і крытычна важных аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры «ад уздзеяння сродкаў паветранага нападу і высокадакладнай зброі ўмоўнага саперніка».

Паведамлялася, што да вучэнняў будуць прыцягнуты дывізіёны ЗРК С-300 і «Тор-М2К».

На гэтым фоне ўжо сёння раніцай на трасе Р23 у напрамку Слуцка-Салігорска былі заўважаныя тры калоны з тэхнікай Узброеных сіл Беларусі, паведамляе Telegram-канал «Беларускі Гаюн».

Першая калона: пускавая ўстаноўка ЗРК С-300 (без транспартна-пускавых кантэйнераў), аўтацягнік МАЗ-6317 з нізкавышынным выяўляльнікам 5Н66М на паўпрычэпе, тры МАЗ-6317 (тэнт) з дызельнымі электрастанцыямі 5І57 і размеркавальна-пераўтваральнымі прыладамі 5І58 (тэнт) з дызельнымі электрастанцыямі 5І57.

Другая калона: два аўтамабілі УАЗ, чатыры баявыя машыны 9А331МК ЗРК «Тор-М2К», МАЗ-6317 (тэнт) і КамАЗ (кунг), УАЗ-2206 («буханка») аўтамабіль ВАІ суправаджэння.

Трэцяя калона: два аўтамабілі МАЗ-5316 (тэнт) з дызельнымі электрастанцыямі 5І57, чатыры пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-300 (з транспартна-пускавымі кантэйнерамі), аўтамабіль ВАІ суправаджэння.

Такім чынам, да вучэння прыцягнуты адзін з дывізіёнаў (ЗРК С-300), а таксама батарэя ЗРК «Тор-М2К» 15-й зенітнай ракетнай брыгады (в/ч 30151). Раней фіксавалася перакідка падраздзяленняў 15-й брыгады ў паўднёвыя рэгіёны Беларусі.

Хартыя'97/нг