Трэцяга сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла Алесю Бяляцкаму 10 гадоў калоніі; Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі; Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў калоніі. Ужо заўтра, 21 красавіка, будуць разгледжаны апеляцыйныя скаргі палітвязняў, а таксама пракурскі пратэст, пасля чаго іх этапуюць у калоніі.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікае падтрымаць вясноўцаў любым спосабам:
- даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе «медыцынская бандэроль», напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі, супрацьзапальнымі сродкамі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць «з медыкаментамі».
- зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, пяройдуць з імі ў калонію.
- даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч).
ПЦ «Вясна»/нг