Financial Times публікуе інфармацыю аб новых «дакументах Пентагона», у якіх гаворка ідзе і пра Беларусь.
Амерыканскія спецслужбы валодаюць дадзенымі аб тым, што Прыватная ваенная кампанія «Вагнер» спрабавала набыць узбраенне ў цэлым шэрагу краін – у тым ліку ў Кітаі і ў Турцыі. Пекін запыты «вагнераўцаў» праігнараваў. Не атрымалася набыць узбраенне і ў Турцыі. А вось Мінск і Дамаск, як сцвярджаецца, узбраенне пастаўлялі.
«Тое, што дадзеная інфармацыя з'явілася, не выклікае захаплення ў рэжыму Лукашэнкі, – каментуе гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. – Размова не ідзе аб пастаўках узбраення расійскай арміі (такія звесткі публікаваліся і раней). Гаворка ідзе аб дапамозе ПВК «Вагнер», якую ЗША лічаць «транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй» і якая праславілася на ўвесь свет зверскімі злачынствамі. А гэта ўжо іншы ўзровень».
Тэлеграм-канал А. Фрыдмана/нг