Беларуская Служба

Беларускіх баскетбалістаў не дапусцілі да кваліфікацыі Еўрабаскету-2025

21.04.2023 16:10
 Пра гэта арганізацыя паведаміла ў лісце ў адрас Федэрацыі баскетболу Украіны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneBrocreative/ Shutterstock

Зборныя Беларусі і Расіі не дапусьцілі да кваліфікацыі Еўрабаскету-2025

Выканаўчы камітэт еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетболу (ФІБА-Еўропа) аднагалосна вырашыў не дапускаць мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі да кваліфікацыі Еўрабаскету-2025, якая пройдзе сёлета ў ліпені — жніўні, - паведамляецца на сайце Радыё Свабода. Пра гэта арганізацыя паведаміла ў лісце ў адрас Федэрацыі баскетболу Украіны.

Гэта працяг санкцый супраць беларускага баскетболу. Раней мужчынскую і жаночую нацыянальныя зборныя адхілілі ад удзелу ў адборачных матчах мужчынскага і жаночага чэмпіянатаў свету, а клубы выключылі з еўракубкаў.

яс