Каля 40 тыс. прызыўнікоў выклічуць гэтай вясной у ваенкаматы, паведамляе канал Міністэрства абароны.
З 26 красавіка пачнецца адпраўка прызваных на тэрміновую ваенную службу. У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72-га аб'яднанага Вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і Мінскай ваеннай камендатуры.
Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў красавіку-маі плануе накіраваць каля 10 тыс. чалавек.
вх